Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

RZ - Зоркі нашыя | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Зоркі нашыя ў небе бяз нас
Пазнаёміліся выпадкова.
Мы якраз на зямлі ў гэты час
Прашапталі спрадвечнае слова.

Зоркі нашыя ў небе бяз нас
Шчырасьцю незямной пакляліся.
Мы якраз на зямлі ў гэты час
Зазірнулі ў прадонныя высі.

Зоркі нашыя ў небе бяз нас
Весьці нас па зямлі захацелі.
Мы якраз на зямлі ў гэты час
Думалі аб патайным вясельлі.

Зоркі нашыя, толькі б ня згас
Позірк ваш і ўначы, і ў блакіце.
І апошнюю сьцежку для нас
Велікодным сьвятлом асьвяціце.


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-