Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

RZ - Раскажы | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Раскажы мне пра дождж, раскажы.
Хто ў небе зьбірае дажджы,
Што шматдзённа ільюць на маю галаву.
Хто ў небе зьбірае дажджы?
Пакажы мне сябе, пакажы,
Не чакай, покуль час прабяжыць.
Слова моўчкі аддай
І пытаньні здымай,
Не чакай, покуль час прабяжыць.

Грэшны кавалак неба бачыш ты навылёт,
Што табе заўтра трэба, што табе як сваё?
Раніцай сьвежы подых ці вечаровы змрок?
Дай мне руку і пойдзем. Ціха, за крокам крок.

Затрымай над вачыма руку,
Каб ня зьведаць ад сонца пакут.
У выглядваньні хмар, што абклалі абшар,
Каб ня зьведаць ад сонца пакут.
І трывай, покуль сілы, трывай.
Хай ня глянецца за небакрай,
Дый ня сьціхне ў ілжы
За штуршок да мяжы
Тое, што нам ніхто не казаў.

Грэшны кавалак неба бачыш ты навылёт,
Што табе заўтра трэба? Сонечны пералёт.
Раніцай сьвежы подых ці вечаровы змрок?
Дай мне руку і пойдзем. Ціха, за крокам крок.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-