Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Tesaurus - Калядная ноч | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Слова: В.Мартыненка
Музыка: М.Пташнікаў

Жыцьця пакутлівы бег
Ня зьменіць і беленькі сьнег.
Але калядам
Заўсёды рады –
Зь іх новы пачаўся ўжо сьвет.

Была звычайная ноч,
Калі нарадзіўся Хрыстос.
Але з той ночы
Мы ўсе ахвочы
Дабром вымяраці свой лёс.

Прыпеў:
Калядаў чароўны стан –
Ты шчасьце адчуеш сам.
Каляды, каляды, каляды
Панішчаць злыбеды і звады.

Ужо дзьве тысячы год
Той каляндар доўжыць ход,
І мы гатовы
Парадак новы
Страчаць, не сьціскаючы рот.

Ізноў прыходзіць той час –
Каляды адорваюць вас
Тым успамінам
Такім бязьвінным,
Як Бог сам даў шчасьце для нас.

Прыпеў:

Жыві, сумленна працуй
І веліч падзеі адчуй:
Вялікай ноччу
Расплюшчы вочы,
Каб згледзець найвышні той цуд.

Жыцьцё працягвае бег,
І радуе нат белы сьнег.
Мы зноў калядам
Душою рады –
Зь іх новы пачаўся ўжо сьвет.


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-