Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Vinsent - Каго любіш? | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

- Каго любіш? - Яе адзіную!
- А ці моцна? - Так, бязьмерна!
- Жыве яна - не загіну я,
Любіш Беларусь?
- То ўзаемна!
- Каго любіш? - Яе адзіную!
- А ці моцна? - Так, бязьмерна!
- Жыве яна - не загіну я,
Любіш Беларусь?
- То ўзаемна!

Доўга маўчаў, каб прамовіць нарэшце,
Годзе трываць, наперад, праўду рэжце!
Зрэшты чакалі на гэта мы працяглы час,
Не скарылі нас, на ўласны крочым Парнас.
І падчас бойкі зброя ляціць высока,
Ніякіх астрогаў не баіцца сокал.
Ніколі!
Мы ідзем да волі, па полі, без болю,
Мы не зважаем на тое, што іх значна болей.
Бой будзе, ведайце, добрыя людзі,
Мы ня хочам крыві, а проста дыхаць на поўныя грудзі.
Ляціць Пагоня, яе не стрымаць ужо,
Нам хопіць няволі, каторы год пайшоў.
Тут наша зямля і Айчына, гэта тая прычына,
Чаму гінем але перамагаем, такім чынам,
Нашыя сэрцы, як агонь вялікай сьвяцільні!
Кропка. Яська, гаспадар з-пад Вільні.

- Каго любіш? - Яе адзіную!
- А ці моцна? - Так, бязьмерна!
- Жыве яна - не загіну я,
Любіш Беларусь?
- То ўзаемна!
- Каго любіш? - Яе адзіную!
- А ці моцна? - Так, бязьмерна!
- Жыве яна - не загіну я,
Любіш Беларусь?
- То ўзаемна!
Акупацыя цягнецца ўжо сотні гадоў,
Напагатоў будзь выйсьці за сваіх дзядоў,
Ізноў братоў ды сёстраў тысячы-тысячы
Хочуць вострымі крэмнямі гісторыю высекчы
Тую, дзе мы валодаем сапраудным сваім,
За прауду стаім, ты бачыш той дым
Густы,
А значыць, полымя будзе праз момант.
Лісты
Ідуць і даводзяць сыстэму да комы.
І хто мы - вядома, мы дома, і стома
Нават
Не перашкода,
Бо коды ў галовах, у томах
Літары пішуць прысягу, о сьвяты народзе,
Бачыш браце, нас яднаюць гады й стагодзьдзі.
І так ідзем у грамадзе, штодзень да мэты бліжэй,
Я бачу чорны цень, але ён становіцца меньш.
Сьвятло выходзіць с сутарэньняў, па-над намі плыве,
Пакуль жывыя мы, яна таксама жыве.

- Каго любіш? - Яе адзіную!
- А ці моцна? - Так, бязьмерна!
- Жыве яна - не загіну я,
Любіш Беларусь?
- То ўзаемна!
- Каго любіш? - Яе адзіную!
- А ці моцна? - Так, бязьмерна!
- Жыве яна - не загіну я,
Любіш Беларусь?
- То ўзаемна!

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
  • Vinsent - Kaho Lubisz (Каго Любіш) BIS a'capella Vinsent - Kaho Lubisz (Каго Любіш) BIS a'capella
    Fragment koncertu jaki odbył się w ramach uroczystości DNIA VOLI w Białymstoku. Na ...