Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Ансамбль "Бяседа" - Люблю наш край | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Люблю наш край, старонку гэту,
Дзе я радзілася, расла,
Дзе першы раз пазнала шчасце,
Слязу нядолі праліла.

Люблю народ наш беларускі,
Іх хаты ў зелені садоў,
Залочаныя збожжам нівы,
Шум нашых гаяў і лясоў.

І рэчку, што імкліва воды
Імчыць ў нязведаную даль,
І схілы берагоў пясчаных,
І яснасць чыстых яе хваль.

Люблю вясну, што ў кветкі, зелень
Аздобіць радасна зямлю,
Буслоў на гнёздах клекатанне
І спеў жаўроначка люблю.

Гарачую спякоту лета
І буру летнюю з дажджом,
Як гром грыміць, а ў чорных хмарах
Маланка зіхаціць агнём.

І восень сумную люблю я
І першы звон сярпоў і кос,
Як выйдуць жнеі збожжа жаці,
А касары - на сенакос.

Люблю зіму з яе марозам,
Што вокны прыбярэ ва ўзор,
І белы снег, што, ўкрыўшы поле,
Ірдзіцца бляскам ясных зор.

Люблю ў пагодную я ночку
Дапозна на дварэ сядзець,
Слядзіць за сініх зор мігценнем,
На месяц залаты глядзець.

І песню родную люблю я,
Што дзеўкі ў полі запяюць,
А тоны голасна над нівай
Перэліваюцца, плывуць.

Усё ў тым краі сэрцу міла,
Бо я люблю край родны мой,
Дзе з першым шчасцем я спазналась
І з гора першаю слязой.


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
  • Люблю наш край старонку гэту. Люблю наш край старонку гэту.
    Люблю наш край старонку гэту. .... Ансамбль "Бяседа" - Концерт в парке Янки Купалы! Беларусь - Duration: 5:55. by ...
  • Люблю наш край Белоруссия Люблю наш край Белоруссия
    Люблю наш край Белоруссия. sergey anan`ev ... Люблю наш край старонку гэту. - Duration: 3:04. by belarusworld 340 ...