\"Доўгі дзень, Цёплы дзень Адплывае за аблокі. Сіні цень, Сонны цень Адпаўзае ў кут далёкі. Зьбеглі зайкі ўсе ў лясы. Змоўклі птушак галасы. І буслы ў гняздо схавалі Свае доўгія насы.
Пакрысе На расе Патухаюць зоркі-сплюшкі. Гульні ўсе, Казкі ўсе Пахаваны пад падушкі. Сьпяць і мышкі і стрыжы. Сьпяць машыны ў гаражы Ты таксама Каля мамы Ціха-ціхенька ляжы.\"
Другие названия этого текста
Белорусская - колыбельная (0)
Калыханка(белорусская колыбельная) - (песенка из моего детства) (0)
Белорусская колыбельная - (песенка из моего детства) (0)