Гора таму жыці, Хто пары не мая. Хто пары не мае, Бо не там шукае. Да яшчэ найгорша, Хто двух-трох кахае. Хто двух-трох кахае, Адзін спаць лягае.
Прапеў: А дзе тая пара? А дзе яна ходзіць? Малада, ці стара, Мяне не знаходзіць. А дзе тая пара? А дзе яна ходзіць? Малада, ці стара, Мяне не знаходзіць. Мяне не знаходзіць.
Адзін спаць лягаю Да сцяны вачыма. Да сцяны вачыма, На хату плячыма. Да сцяны гавору, А сцяна не чуе. Хто ж мяне раздзене, Хто ж мяне разуе?
Прапеў: А дзе тая пара? А дзе яна ходзіць? Малада, ці стара, Мяне не знаходзіць. А дзе тая пара? А дзе яна ходзіць? Малада, ці стара, Мяне не знаходзіць.
Хто ж мяне раздзене, Хто ж мяне разуе? У румяны губкі Сто раз пацалуе.
Прапеў: А дзе тая пара? А дзе яна ходзіць? Малада, ці стара, Мяне не знаходзіць. А дзе тая пара? А дзе яна ходзіць? Малада, ці стара, Мяне не знаходзіць.