Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Белорусские Песняры - А ў полi бяроза | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

А ў полi бяроза,
а ў полi кудрава,
а на тэй бярозе
зязюля кукавала.

Ай-то не зязюля,
а то родна мацi.
Яна выпрауляла
ды сынка ў салдаты.

Iдзi,iдзi,сынку,
iдзi ды не бойся,
на трэцiм гадочку,дадому
вяртайся.

Праходзiць гадочак,
праходзiць i другi,
на трэцi гадочак
прыходзiць сыночак.

Добры вечар,мацi,
цi рада ты мною,
цi ты рада мною,
цi маёй жаною.

Ой,рада,сыночак,
рада я табою,
толькi я не рада,
тваёю жаною.

Пасадзiла сына
за белы сталочак,
маладу нявестку
ў самы куточак.

Паставiла сыну
чарачку гарэлкi,
маладой нявесцы
чарачку з атрутай.

Сталi яны есцi,
сталi выпiвацi
ды тую гарэлку
ўмесцi мяшацi.

А назаўтра рана
два мерцьвякi ў хаце
за рукi пабралiсь
як верна кахалiсь.

музыка: народная
слова: народные
аранжировка: В. Дайнеко (2001)


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
    Нет видео
    -