Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Вальжына Цярэшчанка - Запяі мне песню | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Запяі мне песьню не зь мяшчанскіх вулак,
не зь вялікіх сцэнаў, не з эстрад,
запяі мне тую, што я сэрцам чула,
калі асыпаўся белы сад.
Запяі мне тую, што пяяла няня
над калыскай, доўга не сплючы,
ці аб безнадзейным маладых каханьні,
што трывожыць сэрца уначы.
Не хачу навінаў з шырокага сьвету –
пуста майму сэрцу, цесна ў ём,
можа помніш песьню, што пяяла летам
маладая жнейка за сярпом.
Ці мо’ помніш тую, аб ліхім прыгоне,
з-пад навіслых сумна нашых стрэх,
што пяялі хлопцы, як вадзілі коні
месячнаю ноччу на начлег.
Запяі мне песьню нашу, не чужую,
з шматгадовых гоняў ды бароў,
што я сэрцам вечна на чужыне чую
сярод думаў зорных вечароў.

Другие названия этого текста
  • Беларуская песьня (Вальжына Цярэшчанка) - Запяі мне песьню... (0)
  • Вальжына Цярэшчанка - Запяі мне песню (0)
  • Вальжына Цярэшчанка - Запяі мне песьню... (0)
  • Вальжына Цярэшчанка - Запяi мне песьню (Л. Генiюш) (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2
Видео
Нет видео
-