Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Зьмiцер Вайцюшкевiч - Мора | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Мора гранітныя хвалі,
Ад ветру чырвоныя людзі,
І ты, што мяне кахала
І болей кахаць ня будзеш.
Даўнія вежы суровыя
З сухім палыном і ўзьлётам,
Сатканыя з нашай любові,
Са скалаў, тугі і журботы.
Якая бязглуздая сіла
Якім акрываўленым раньнем
Грані ў іх разбурыла
Разам з нашым каханьнем?
А я застаюся, як з Богам,
Навекі, навекі закуты
Ў твае пяшчотныя ногі,
Ў гняздо маё, месу, пакуту.
І я ўспамінаю, як кляты,
Скалы колеру перца,
Вуснаў тваіх гранаты,
Сэрца біцьцё пад сэрцам,
На скуры кропляў каралі,
Ад сонца медныя грудзі...
Кахала мяне ты, кахала...
Ня будзеш, ня будзеш, ня будзеш.

27.III.1967. Ялта. У. Караткевіч

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
  • Дзе мой край. Зьмiцер Вайцюшкевiч .Словы Караткевiча. Дзе мой край. Зьмiцер Вайцюшкевiч .Словы Караткевiча.
    Зьмiцер Вайцюшкевiч . ... палёт кажаноў, Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах, І бары‑акіяны, і неба — разлівы ільноў.