На палі, на лес далёкі, На прыціхшыя двары, Зазірае з-за аблокаў Веташок, бы дзед стары. Ціха зорачкі, бы птушкі, Сіганулі з вышыні, Пахаваліся ў падушках, Будуць баіць казкі-сны. За ракой, за гарой Жыў наш казачны герой, I як раз у той час Там была я – вам мой сказ.
Пад ялінкай спяць зайчаткі, Пад зямлёю – чорны крот, У дупле – ваверчаняткі, А на коўдры – шэры кот. Прытаміліся i птушкі, Дрэмле рыбка у вадзе… Спіце вы, мае пястушкі, Заўтра будзе новы дзень. Спяць бабры, спяць зубры, Дуб адвечны на гары, Спіць вярба пад гарой, Спіць маленькі наш герой.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 4
Видео
Вечарніца 8 Канал Вечарніца 8 Канал Калыханка. ... Беларуская Калыханка Доўгі дзень (БТ) Качественнее.mp4 - Duration: 2:14. by norpe3s 328,192 views.