Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Стары Ольса - Спявали уланы. | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру


1.Спявалі уланы
З паходу ідучы,
З паходу ідучы
Ды маршыруючы

2.У правай ручэньцы
Ды коняў вядучы
А з левага боку
Ды шаблі нясучы

3.За імі ды войска
Як мак, як мак цвіце
За імі ды кулі
Як дождж, як дождж ідзе

4.За імі ды стрэльбы
Усе зараджалі
Даляталі кулі,
Але іх міналі

5.Ехалі ўсё поле
А потым другое
На трэцяе поле
Заезджаное.

6.Жаўнер у тым полі
Паранены ляжыць
Паранены ляжыць
Ды востры меч дзяржыць

7.Ўся моцна галова
Яго пабітая
Ўся моцна ягона
Грудзь паколатая

8.У правай ды руцэ
Каня свайго дзяржыць
У левай ды руцэ
Ў яго сокал сядзіць

9.Ля галавы воран
Ды воран там крача
Ў нагах ды ягоных
Ўсё сівы конь скача

10.Пайдзі ж ты мой коню
Да маёй староны
Скажы ж ты мой коню
Айцу й маці маёй

11.Скажы толькі коню
Не ранены ляжу
А скажы ж мой коню
Што жанаты хаджу

12.Мяне ажаніла
Ды куля быстрая
Мяне абвянчала
Ды шабля вострая

13.Спявалі ўланы
З паходу ідучы
З паходу ідучы
Ды маршыруючы

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
    Нет видео
    -