Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Сяргей Балахонаў - Жыраф і Джаконда | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

ЖЫРАФ І ДЖАКОНДА
Далягляды. Гарызонты.
З касцякамі шафы.
Хітра мружыцца Джаконда
На намер жырафа
Языком злізаць дашчэнту
Дзіўную усмешку.
А ў пустых вачах фрагменты
Даўніх войн за сцежку,
Што да зор вяла праз жыта
На ўрадлівай ніве.
Сэнс парэзаны, пашыты.
Гледачы ў наіве
Назіраюць слодыч ласкі
Мутных персанажаў
Хто яшчэ якія казкі
Сёння мне раскажа?
Пра каханне і пістоны,
Пра крывыя ногі,
Пра крывавы ранак сонны
І пра той убогі
Голас хіжага жырафа
Пасярод пустыні,
Што запхаў Джаконду ў шафу
І зрабіў рабыняй.

Скарыстаны мінус Kolorize "Anomia (intro)" (2004) з сайта вольнай музыкі: http://www.jamendo.com


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-