Будзь трусам, жыві ва ўтульнай нары,
Наперад не йдзі, праўды не гавары.
Будзь трусам! Маліся на ўлады брахню,
Адвагу забі і сумленнасць сваю.
Будзь трусам, бо лісы вакол путаюць,
Сядзі, не высоўвайся, бо, блядзь, з’ядуць.
Будзь трусам, не мар пра свабоду дарма,
А радуйся, што ў цябе ёсць нара.
Будзь трусам, заўжды галасуй за вусы,
Цябе іншыя падтрымаюць трусы.
Будзь трусам і пэўны час будзеш жывы,
Да старасці зможаш пражыць у нары.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3