Будзь смелым!... Магутна ярмо друзгачы!
Ідзі сам наперад, другіх ведучы!
Будзь смелым!.. Не вер у людскую брахню,
Вер толькі ў адвагу і сілу сваю!
Будзь смелым, хоць путалі б злыдні ўвакруг,-
Адважным ваякам не страшны ланцуг!
Будзь смелым, як вецер, як воля сама!
Знай, смелых не чэпе ні крыўда, ні цьма!
Будзь смелым, як бура, што крышыць дубы,
А будзе твой верх, твае права ўсягды!
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2