Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Zet - Незнаёмец | Текст песни

Позна вечарам у бары мы сустрэлі чалавека,
Ён пацягваў тэкілу, называецца "Ольмека".
Ён паліў сваю цыгару і такія меў ён вочы,
Што, калі хоць раз ўбачыш, не забудзешся на век.

Завязалі мы размову, як звычайна, як заўсёды.
Пра палітыку і бізнэс, пра калгасы і заводы.
Мы працягвалі размову, што вакол усё хрэнова,
Што падцягваецца нанова, але страшна пачынаць.

А ён глядзеў на нас, а ён глядзеў на нас,
А ён глядзеў на нас і слухаў джаз, джаз.
А ён глядзеў на нас, а ён глядзеў на нас,
А ён глядзеў на нас і слухаў джаз, джаз.

Ён паліў сваю цыгару, ён пацягваў тэкілу,
Ну а мы сабе крычалі, ну а мы ўсе гаварылі.
Што ізно нас абшукалі, што ізноўку надурылі,
Што вакол пануе страта, толькі страта і хлусьня.

А ён глядзеў на нас, а ён глядзеў на нас,
А ён глядзеў на нас і слухаў джаз, джаз.
А ён глядзеў на нас, а ён глядзеў на нас,
А ён глядзеў на нас і слухаў джаз, джаз.

Раптам ён пачаў аповяд пра цудоўную краіну,
Дзе ніхто не варагуе, ні мужчыны, ні жанчыны
І заўжды пануе згода і ласкава сьвеціць сонца
І грашовыя адзінкі не патрэбныя зусім.

Мы глядзелі тэлевізар, мы вучыліся ў школе,
Ды пра гэтую краіну мы не чулі аніколі.
Можа ты чаго-то зблытаў, таямнічы чалавеча?
Можа ты замнога выпіў і гаворыш абы што?

Ааааа…

Расплаціліся і выйшлі пад сьвятло халодных зораў,
Мы стаміліся ад тлуму, ад пракураных размоваў.
Незнаёмец разьвітаўся і свае расправіў крылы,
І згубіўся праз хвіліну ў нябёснай вышыні.

Ла-ла-ла-ла, ла-ла.
Ла-ла-ла-ла, ла-ла.
Ла-ла-ла-ла, ла-ла.
Ла-ла-ла-ла, ла.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2
Видео
Нет видео
-