Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Алесь Мікус (Крывакрыж) - Мы кружляем | Текст песни

Мы кружляем вакол краіны,
У якой гаспадараць яны.
Мы жывыя, а хтось загінуў,
І ня ўцяміўшы ўласнай віны.
Мы жывыя з забраным сэрцам,
Там пустэча ці баль ці шал.
А бяз сэрца няможна ўмерці,
Як бы хто з нас ні вырашаў.

Мы заведзеныя на лютасць,
Нам зададзены цвёрды рытм.
Не забудзем вашых малютаў,
Ненавідзім ваш Трэці Рым.
Вы зірніце нам на адзежы
Вокам правільным і прамым,
Нас крывавыя плямы дзержаць,
І ніхто з нас іх не адмыў.

Мы кружляем вакол краіны
Матылямі сярод балот.
Мы аднойчы страшэнна рынем
Праз гадзючы прагніўшы плот.
Нашы сэрцы, целы і дзеці,
Лiсьця восеньскага прэлы пах,
Веснавая квецень і вецер
І ва ўпор расстраляны страх

Другие названия этого текста
  • Алесь Мікус - Мы кружляем (0)
  • Алесь Мікус (Крывакрыж) - Мы кружляем (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-