Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Голая манашка - Зiма-Чараўнiца | Текст песни

Ізноў чараўніца зіма
Дамы апранула ў капелюшы
Ты, мабыць, сумуеш адна
Таму й замярзаюць дажджы

Праз ноч я ў чаканні святла
Віхры снегавыя як белыя здані
Мяне ты паклікаць магла б
Далей зімаваць удваіх

Я сніў як завея прайшла
І сонца зайграла ў люстэрках азёр
І цёплы прамень як страла
Трапляў мне ў сэрца каб я не замёрз

Як душы святых у раі
На дрэвах сядзелі зімовыя птушкі
Як вочы адкрыў, быў матыў
І выйшлі радкі з-пад рукі

Што будзе пасля ўсіх спрау
Цяпер ні цябе й ні мяне не хвалюе
Я б вечнасць пра еднасць спяваў
Каб ведаў, што ты мяне чуеш

Лічы што жывеш не дарма
Жыць-гэта цудоўна, хоць нам і ўсё роўна
Няхай будзе казкай зіма
І неба ўсміхаецца нам

Другие названия этого текста
  • Голая манашка - Зiма-Чараўнiца (0)
  • Фёдар Жывалеўскi - Зiма-Чараўнiца (NOTA BENE) (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-