Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Зьмiцер Вайцюшкевiч - Калі заўтра роўна ў шэсць | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Калі заўтра роўна ў шэсць
Паставяць ля сцяны,
Спрабуем напаслед
Гарэлкi прыгубiць.

Згарну я змрок з вачэй,
Каб неба ўбачыць шчэ,
I тады ўжо ямчэй.
Згадаю пра цябе.

Калі заўтра роўна ў шэсць
Наведае сьвятар,
Скажу яму, што грэх
Браць мой сабе цяжар.

Што жыў я так, як жыў,
I неяк дажыву
А што тут нарабiў,
З сабою забяру.

Калі заўтра роўна ў шэсць
Паручнiк крыкне «Плi!»,
Шкада будзе на смерць,
Кахаў я не заўжды.

Шчэ промень на шчацэ,
Хоць галава ў цянi.
Шкада каханая цябе
Адной тут на зямлi.

Калі заўтра роўна ў шэсць
Бялiзну пойдзешь браць,
Ўвакол будзе зырчэць,
А я ля сцяны стаяць.

Падкiнь дроў у агонь
I смутак свой схавай.
Ты, мiлая, жывi,
Але не забывай.

Галоўнае кахай…


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-