Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Калыханкі ад Зьмітра Вайцюшкевіча, WZ-ORKIESTRA і Дзіцячага Фонда ААН UNICEF - 1. Будзільнік | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

“Калыханкі”. Сумесны праект Зьмітра Вайцюшкевіча, WZ-ORKIESTRA і Дзіцячага Фонда ААН UNICEF

Будзільнік
(муз. З. Вайцюшкевіча, верш Р. Барадуліна)

Закруціў будзільнік вус.
Перастаў гудзець гудок.
Прытаміўся хлусіць хлус.
Лёг мядзьведзь на левы бок.

Свой пакінуў сонны трон
Сонаў сын, самотны сон.
Не спыняецца нідзе,
Добрых дзетак спаць кладзе.

Каб шукаць патайны клад,
Запаліла ноч ліхтар.
Вечар зьбег за далягляд.
Спаць плывуць чароды хмар.

Калыхаў калыску дзед
І заснуў, як немаўля.
Спаць уцёк заечы сьлед.
Сьпяць нябёсы, сьпіць зямля.


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-