Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Калыханкі ад Зьмітра Вайцюшкевіча, WZ-ORKIESTRA і Дзіцячага Фонда ААН UNICEF - 9. Кожны вечар | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

“Калыханкі”. Сумесны праект Зьмітра Вайцюшкевіча, WZ-ORKIESTRA і Дзіцячага Фонда ААН UNICEF

Кожны вечар
(муз. З. Вайцюшкевіча, верш А. Камоцкага)

Кожны вечар так бывае –
Надыходзіць сон.
Мружыць вочкі пачынае
Няўмольна ён.

Сьпіце, сьпіце, лялькі-цацкі,
Сьпі, мой кот Максім.
Сьпі, матуля, разам з таткам,
Добрай ночы ўсім.

Сьпяць званкі ў тэлефоне,
У кране сьпіць вада,
Са зьдзіўленьнем пакемоны
Сны свае глядзяць.

Сьпіце, сьпіце, лялькі-цацкі,
Сьпі, мой кот Максім.
Сьпі, матуля, разам з таткам,
Добрай ночы ўсім.

Ля канапы сьпіць газэта,
На сьцяне – партрэт.
Сон пануе, непрыкметна
Паглынуўшы сьвет.

Засынаюць лялькі-цацкі,
Спаць кладуся я.
Сьпіць ужо нарэшце цалкам
Нашая сям’я.


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-