Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Крама feat. Палац & А.Ярмоленка - Гомельскi вальс | Текст песни

Гэй, усім налі, чарку вазьмі!
Давай вып'ем, сусед: у нас было столькі бед!
Мы ў гэты дзень можам згадаць,
Як жылі мы з табой па суседству з бядой...

Нам у гэты дзень можна наліць,
Можна выпіць з табой за сябе па адной.
Болей за ўсё, чым у шчасці кахаць,
Давялося ў жыцці гараваць-бядаваць...

Прыпеў:
Так было... Выпі, сусед, ды ўзгадай: так мы жылі.
Гэта наш лёс і жыццё... Гэта Гомельскі вальс.

Ты, мой сусед, так як і я,
Пахаваў сваякоў пад зямлёй курганоў,
Толькі пра многіх, што зніклі ў начы,
Не раскажа ніхто, не падскажа, за што...

Так было, выпі, сусед, ды ўзгадай, так мы жылі.
Гэта наш лёс, гэта наш шлях і наш праклён.
Тут ёсць усё - радасць і боль, нават любоў.
Болей надзей на дзяцей... Гэта Гомельскі вальс.

Гэй, усім налі, чарку вазьмі!
Давай вып'ем, сусед: у нас было столькі бед!
Нам у гэты дзень можам згадаць,
Як жылі мы з табой па суседству з бядой...

Так было, выпі, сусед, ды ўзгадай, так мы жылі.
Гэта наш лёс, гэта наш шлях і наш праклён.
Тут ёсць усё - радасць і боль, нават любоў.
Болей надзей на дзяцей... Гэта Гомельскі вальс!

Другие названия этого текста
  • Крама feat. Палац & А.Ярмоленка - Гомельскi вальс (0)
  • Крама - Гомельскі Вальс (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-