Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Крамбамбуля - Маё Дзяўчо | Текст песни

Вечар настаў, і час выбіраць напоі,
Шпаркай хадой я кірую да клюбу,
Клаўстрафобія не дае мне спакою,
Сёньня ўначы замаўляць больш нічога ня буду.

Вецер у полі зусім абтрапаў куст каліны,
Месяц у небе падміргвае шэрым аблокам,
Кожны, хто верыць, застаўся ў гэтай краіне,
А той, хто ня верыць, той ...той зусім не танцуе.

Маё дзяўчо, хадзі сюды,
Каб болей не было бяды,
Цябе я півам пачастую!
Мы будзем разам бавіць час,
Усе забудуцца пра нас,
Распавядзе жыцьцё як сьвет гісторыю старую...

Вечар мінае, і ноч наступае на пяткі,
Белыя цені, як коткі, крадуцца знадворку,
Таксі каля клюбу - дзяўчынка зьбіраецца спаткі,
Я затэлефаную табе заўтрашнім надвячоркам.

Маё дзяўчо, хадзі сюды,
Каб болей не было бяды,
Цябе я півам пачастую!
Мы будзем разам бавіць час,
Усе забудуцца пра нас,
Распавядзе жыцьцё як сьвет гісторыю старую...

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-