Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Крамбамбуля - Сіні нос | Текст песни

У графстве адным Шэйн О’Конэлі жыў.
Ён “Гінэс” ад ранiцы бочкамі піў.
Дарэчы, у Шэйна О’Конэлі быў
Сіні-сіні нос.

Прыходзілі ў госьці яго сябрукі,
Былі ў іх насы, нібы буракі,
І толькі ў Шэйна адзін быў такі -
Сіні-сіні нос.

Калісьці даўно мараком ён служыў,
Па моры ў шторм і ў штыль ён хадзіў,
Быць можа, тады гэты колер набыў
Сіні-сіні нос.

А можа, занадта цікаўны ён быў,
Напэўна, паўсюль нос суваць свой любіў,
І хтосьці калісьці яго зашчаміў -
Сіні-сіні нос.

Турысты туды пачалі прыяжджаць,
Каб Джэка пабачыць і каб пакранаць, -
Ня верылі людзі, што гэта ўсур’ёз -
Сіні-сіні нос.

І Джэк на турыстах разбагацеў,
Купіў сабе дом і кароўнік, і хлеў.
Вось так нечаканае шчасьце прынёс
Сіні-сіні нос.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2
Видео
Нет видео
-