Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Крамбамбуля - Сэрца паўстанца | Текст песни

І дома, і на працы ў нас адны паўстанцы,
Усе будуць намагацца дзяржаву надурыць,
Ціхенька так змагацца, а ўверачы на танцы,
Бо хочацца паўстанцу ўвесь танцпляц скарыць.

Сэрца паўстанца б'ецца ў рытме танца,
Хочацца паўстанцу танцы распрыгоніцца,
Сэрца паўстанца адчувае шанцы,
Шанцы на танцпляцы шмат з кім пазнаёміцца.

Гэй дзяўчынка, што гэта за ўчынак?
Ты хутчэй давай мне згоды,
Дзеля нашае свабоды,
Ты глядзі мне ў вочы млява,
Ты мяне ўсяго турбуеш,
Пагаджайся жа хутчэй,
Бо на заўтра потым, чуешь?
Проста адкажы мне "так",
Я жаўнер, а не мастак.
І няма ўжо болей моцы,
І няма ўжо болей часу,
Ты хутчэй канчай ламацца,
Будзем потым цалавацца.

Сэрца паўстанца б'ецца ў рытме танца,
Трэба ж паўстанцу танцы распрыгоніцца,
Сэрца паўстанца адчувае шанцы,
Шанцы на танцпляцы шмат з кім пазнаёміцца.

Хто млявы, а хто жвавы,
Але дурыць дзяржаву для нас святая справа,
Свяцей ад іншых справаў,
А ўверачы, па працы, прыемна для паўстанца,
Туды накіравацца, дзе ўвесь танцпляц паўстаў.

Сэрца паўстанца б'ецца ў рытме танца,
Хочацца паўстанцу танцы распрыгоніцца,
Сэрца паўстанца адчувае шанцы,
Шанцы на танцпляцы шмат з кім пазнаёміцца.(x2)


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3
Видео
Нет видео
-