Цнатлiвая Панна да мора ідзе,
Праводзіць рукою яна па вадзе.
Згаснуў дзень, дождж iдзе,
Промні золата ў вадзе,
Але да сьвiтанку далёка.
Тым часам у мора, ў глыбiнi
Чароўную песьню зайграў Вадзянік.
Згаснуў дзень, дождж iдзе,
Промні золата ў вадзе,
Але да сьвiтанку далёка.
Пачула Цнатлiвая Панна дуду
І ўскочыла проста ў зiхоткую ваду.
Згаснуў дзень, дождж iдзе,
Промні золата ў вадзе,
Але да сьвiтанку далёка.
Але да сьвiтанку далёка.
Расчэсвае косы яна свае,
Марскую карону ўскладаюць на яе.
Згаснуў дзень, дождж iдзе,
Промні золата ў вадзе,
Але да сьвiтанку далёка.
Дзе хвалі пяюць, дзе маўчаць пяскі
Гатовы для Панны ўжо ложак марскi.
Згаснуў дзень, дождж iдзе,
Промні золата ў вадзе,
Але да сьвiтанку далёка.
Але да сьвiтанку далёка.
Але да сьвiтанку далёка.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1