Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Міша 2М - Па тры крамбамбулі (словы — Клёк) | Текст песни и Перевод на русский

— Па тры крамбамбулі, бармэн, гэй!
Слухай, шо скажу:
не д’Артаньян цяпер герой,
а Бэтман.

Мы вырасьлі, дарослыя,
і сталі крыху вольнымі, —
прынамсі, нам здаецца так, —
дакладней, нам здавалася,
калі былі маленькія,
і думалі,
што вырасьцем дарослымі,
і будзе болей волі нам,
і стане кожны невялікі «я»
магутна-незалежным
«Я»
зь вялікае літары…

Мы бунтавалі ў сваіх галовах,
мы ўяўлялі, як перакуляем сьвет,
але гэта мала што зьмяніла,
гэта мало што зьмяняе і цяпер.

Паэцікі пішуць:
«Кто-то тщедушен телом,
у кого-то тщетно искать душу», —
тут столькі ж сэнсу,
як пісаць па рыфмах,
будаваць, расьціць, саджаць —
будаваць, расьціць, саджаць
вэртыкаль, пераемніка, спаборнікаў.
Ды я лепей узначальваць буду
наш «Народны сход».
Ды я лепей урадавы палац
ледаколам
буду
ламаць.
Ды я лепей у прытоне
роды шлёндры
заўчасныя прыму:
усё ж — дабрачыннасьць,
і хай дробная карысьць,
і хай наіўны мой пратэст.

Мы бунтавалі ў сваіх галовах,
мы ўяўлялі, як перакуляем сьвет,
але гэта мала што зьмяніла,
гэта мало што зьмяняе і цяпер.

Вось ты ўмееш
марыць.
А чаму твая Мара —
пральны парашок?
Я ня ўмею марыць,
я мыю проста парашком.

А першым з нас
было дастаткова
пячоры, вогнішча, каровы.
Цяпер усё складаней
крыху.

Хіба
ужо
мараходы пратэстуюць супраць мора?
Хіба
калі
чэрці адмаўляюцца ад дроваў?

У дзіцячым садку мы кляліся,
што ніколі ня будзем жаніцца,
але прачыталі ў кнігах
пра пачуцьці і здраду, і
што станоўчы пэрсанаж —
сьвядомы сталы чалавек,
і што за ім —
радзіма, гонар, годнасьць,
і што магутны, мужны, сьмешны.

Мы прачыталі ў кнігах
пра пачуцьце веры,
адчуваньне здрады,
і паверылі ў людзей,
і
здраджваем сабе.

Наракалі на экранізацыю «Сутоньня»,
а самі экранізавалі як? —
расплавіцца ў абдымках,
атруціцца спагадаю,
засмажыцца
ў таемнай пошлай палкасьці —
жыцьцё — дай божа,
вечар хоць паэзіі,
дай божа — дрэннай хоць.

Мы бунтавалі ў сваіх галовах,
мы ўяўлялі, як перакуляем сьвет,
але гэта мала што зьмяніла,
гэта мала што зьмяняе і цяпер.

Мы вырасьлі, дарослыя,
і сталі крыху мёртвымі,
а нехта — інфантыльнымі,
і ўсё-ткі сталі мёртвымі.
А лепей быць старэнькімі —
прынамсі, хоць сумленна так.

Тады,
калі былі маленькімі,
мы грэбавалі п’янымі,
але ў цябе ўсё сур’ёзна — жах!
пагэтаму —
пі! грошай не шкадуй:
сёньня вечар
паэзіі дрэннай:
— Паўтары, красуня, блядзь, хутчэй!
Я не гаўно цяпер, я — Бэтман.

Мы бунтавалі ў сваіх галовах,
мы ўяўлялі, як перакуляем сьвет,
але гэта мала што зьмяніла,
гэта мала што зьмяняе і цяпер.

Нічога асабістага —
проста бізнэс,
проста бізнэс,
нічога асабістага —
проста бізнэс,
бізнэс,
бізнэс.

Нічога асабістага —
проста здохні,
проста…
проста…
проста здохні,
здохні, здохні.

…Мы бунтавалі ў сваіх галовах,
мы ўяўлялі, як перакуляем сьвет,
і гэта мала што зьмяніла,
і гэта мала што зьмяняе і цяпер.

Які адказ?
І што рабіць?..

Ты бачыш, я ня маю крылаў —
дык скуль я ведаў бы адказ?



Бачыш:
я ня маю крылаў —
адкуль я ведаю адказ?

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-