Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Насця Хмель - Валы | Текст песни

У зелёнай дуброве
Там дзеўка валы пасла
Напасціла валы
Ўзела й пагубіла

Напасціла валы
Да ўзела й пагубіла
Да й пайшла шукаці
Сама заблудзіла

Прыблудзіла дзеўка
Да к шырокай дарозе
К шырокай дарозе
І к белай бярозе

А на той бярозе
Да чоран воран крача
Чоран воран крача
А дзевачка плача

Ой, ты, чоран воран,
Ты высока седзіш
Ты высока седзіш
Да й далеко бачыш

Ты высока седзіш
Да й далеко бачыш
Ці не чуў, не бачыў
Валы ж у дуброве?

Я й не чуў, не бачыў
Да й валы ж у дуброве
Толькі чуў да і бачыў
Атца з мамкай ў доме

Яны па двару ходзяць
Да й белыя ручкі ломяць
Сталы засцілаюць
Важэнька ўздыхаюць

Ой, Божа жа мой, Божа
Да што будам рабіці:
Ці валы шукаці,
Ці дзіця памінаці?

Валы ж палавыя
Да будуць жа другія
Дзіцяці такога
Не будзе другога.


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
    Нет видео
    -