Pesni.guru - сайт для Гуру
Am C
Над нашай зямлёю – неба.
Am C
Пад нашым небам – зямля,
G
На нашай зямлi трава i вада,
Am G Am
I дрэвы, i промнi сьвятла.
Нас гэта зямля нарадзiла
Яе малако мы пiлi,
I ўсё, што дае нам сiлы,
Ёсьць на нашай зямлi.
Прыпеў:
G F
Сонца нам дапаможа,
G F
Сонца нам дапаможа,
Am
Яно любiць нас.
Дарэмна канкiстадоры
Сьпяваюць песьню вайны,
Заваяваць наша сонца i зоры
Нiколi ня змогуць яны.
Нас любiць калматае сонца,
Нас любiць месяц сiвы.
I сонца i месяц дадуць
Нам моцы
Для нашае барацьбы
Прыпеў.
Мiнуць у тумане стагодзьдзi,
I сталь спарахнее ўшчэнт,
А мы тут былi, i мы тут будзем,
Пакуль iснуе гэты сьвет.
Прыпеў.
Как вам текст?
1 out of 5
2 out of 5
3 out of 5
4 out of 5
5 out of 5
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1