Калі стане няважна сваё і чужое,
Калі на Зямлі застанецца нас двое.
Надыдзе самы апошні ў сьвеце ўзыход,
Мы зьнікнем з табой на многія тысячы год.
Прыпеў:
Я буду глядзець табе ўсьлед, пакуль не загіне сьвет,
Не памрэ сьвятло, не загіне сьвет.
Я буду глядзець табе ўсьлед, пакуль не загіне сьвет,
Ў маіх вачах не загіне сьвет.
У фінале апошняя песьня і тытры,
Скончыўся фільм нечакана і прыкра.
Мы на планеце двое астатніх людзей –
Нам больш не сустрэць анікога, ніколі, нідзе.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2