Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Сяргей Балахонаў - Бег | Текст песни

БЕГ
Кішміш. Цюльпаны. Чабурэкі.
Алімпіядны даўкі дым.
Снег на шляху з вараг у грэкі.
Ты вострыш лыжы ў Рым і Крым.
На небе шэрым дзве палоскі –
фармальны сімвал новых спраў.
Ідзе на поўдзень кот Матроскін,
каб крэпасць здаць, якой не браў.
Над Шарм-эль-Шэйхам кружаць гусі,
закальцаваныя табой.
Пастух пяе: “You’ve got a pussy” –
заве кароў на вадапой.
Але ад Ладагі да Ніла
адзін на ўсіх зіхоткі лёд,
які шчэ ўчора восень сніла,
няслушны з’еўшы бутэрброд.
Але ад Нарвы да Еўфрата
спорт канькабежны – лёс для ўсіх.
Я чуў, што разам нас багата,
а што даў веры, то быў псіх,
бо ты і я заўсёды ў розных
маршрутках, спальнях, гарадах,
калонах, вектарах, барознах…
Ледзь з даху я, то ты на дах!
Зіма хлусліва абяцае
брыльянты неба, коўдру ўцех.
Уздоўж гірляндаў з паліцаяў
мы па слізгоце доўжым бег.
Без Бога бег. Баі без правіл.
Без дат тумана малако.
Харон з глясэ на пераправе
пільнуе іскры з-пад канькоў.

снежань 2011 г.

Скарыстаны мінус Zentriert ins Antlitz \"Sleeper\" (2007) з сайта вольнай музыкі: http://www.jamendo.com

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-