Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Сяргей Балахонаў - Без цябе (Rammstein - Ohne dich belarusian lo-fi cover) | Текст песни

БЕЗ ЦЯБЕ
Пайду ў гушчар затканы мглою,
туды, дзе быў я калісь з табою.
Летні вечар ахінуў зямлю,
абрысы лесу вокам ледзь лаўлю.
Лес счарнеў, пазбавіўся красы.
Боль. Каб ён скіс...
Змоўклі птушак галасы.

Без цябе мяне няма.
Без цябе.
А з табой самоты шмат.
Без цябе.
Без цябе лічу гадзіны.
Без цябе.
А з табой час быццам стыне.
Хай сабе.

У капцах пад голлем соснаў
Абшар маўклівасці нязноснай.
Дыхаць цяжка, хоць ты галасі.
Боль. Каб ён скіс...
Змоўклі птушак галасы.

Без цябе мяне няма.
Без цябе.
А з табой самоты шмат.
Без цябе.
Без цябе лічу гадзіны.
Без цябе.
А з табой час быццам стыне.
Хай сабе.
Без цябе.

Без цябе.

Дыхаць цяжка, хоць ты галасі.
Боль. Каб ён скіс...
Змоўклі птушак галасы.

Без цябе мяне няма.
Без цябе.
А з табой самоты шмат.
Без цябе.
Без цябе лічу гадзіны.
Без цябе.
А з табой час быццам стыне.
Хай сабе.
Без цябе.

Без цябе.
Без цябе.
Без цябе.
Без цябе.


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2
Видео
Нет видео
-