Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Сяргей Балахонаў - Гартаючы хронікі (Anno Domini Beats prod.) | Текст песни

ГАРТАЮЧЫ ХРОНІКІ
Палескія мядзведзікі
Па горадзе ідуць.
Плыве за сонцам недзе кіт,
І скокае іртуць.
Між паркамі і скверамі
Чароўныя палі,
У сэнс якіх не верым мы,
Хоць не было калі
На іх прасторах бавіцца
І кветачкі ірваць.
За раніцою – раніца.
За благам – благадаць.
Дзе ж кветкі незбіраныя?
Між літараю.net
І дураўскімі ранамі
Схаваўся той букет.
Утомнымі часінамі
Няспраўджаных падзей
Буяе гай асінавы
І крочаць па вадзе
Дзіцятка неразумнае
Й пясняр былых эпох.
Прабач, што вельмі тлумны я,
Як даўні дзікі бог.
Працяты постмадэрнасцю,
Прапіты палыном,
Я б мусіў ад таверны йсці
На крыўскі касмадром.
Але дагэтуль гойсаю
Праз лабірынтаў дым,
Як на вуголлі босыя,
Забыўшы пра мэйнстрым.
Разлікі каляндарныя.
Нястомны гуд эліт.
Змагаючыся з кармаю,
Сто слоў пра сучбелліт
Шапчу я з малітоўнаю
Пашанай да цябе,
Бо за старымі войнамі
Для новых не саспеў.
Гартаю ціха хронікі
Пад збіцень і вітч-хаўз.
Што ў іх ад сацыёнікі?
А што дзеля прыўкрас?
Дэмарш кранальных пузікаў,
Мядзведзікі, рамштайн.
У блогера кантузія.
Ў настаўніка раман.
Хлапушкі навагоднія.
Выкладчыцкі алтар.
У жыце над бязодняю
Палёт да брамы мар.
Эх, мне б тваю энергію,
І ўсцешанасць, і злосць.
Удзячны за арэхі я
І ўдзячны, што ты ёсць.

ліпень 2014 г.

Скарыстаны мінус Anno Domini Beats "penalty".

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-