Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Сяргей Балахонаў - Гульня трунаў [Kai Engel inst.] | Текст песни

ГУЛЬНЯ ТРУНАЎ
Квас гэтай здрады выпіты да дна.
Няма расплаты і фінал не блізка.
Але стаіць ружовая труна
на саначках пры чорным абеліску.

Навокал людзі ў тлуме кепскіх спраў.
Навокал птушкі, выпхнутыя з гнёздаў.
На небе Каін згадвае, што скраў
тры талеры з гарніла халакосту.

У голлі вецер – вісус і мастак.
У сэрцы скабка з гомельскую вежу.
Да цэркаўкі літоўская вярста,
пасля на ўсход шчэ крок, і будзе снежань.

І цёмны дворык зменіць свой стрыт-арт,
як ты старыя памяняла кеды,
калі твой гопнік, стрэліўшы з бамбард,
нядбала збіў ранейшы бег планеты.

І за сезонам зменіцца сезон
у едкіх фільтрах ліхтароў дваровых,
і новых зорак прамысловых зон
ўзвядзе на трон нябесная карова.

І драмы будуць, каб устаў Шэкспір
размеркаваць удзельнікаў па трунах,
калі шлемазл, стрэліўшы з марцір
сарве са шпуль спіраль Джардана Бруна.

І панясуць на плошчу мудрацы
аскепкі сноў і мармуровых статуй,
каб працаваць і справіць прыканцы
патужны абеліск чужым салдатам.

І залунае дзеваў юных спеў
па ваярах, што духам загавелі,
пакуль над іншым гетман іх карпеў,
у замках разбіраючы пасцелі.

І паляцяць пілоты і арлы
ад абеліска ў далеч светлых заўтра,
куды мой час сем тысяч год не плыў
у зменлівым мігценні боскіх кадраў.

Яфрэйтар Шчука, жэўжык і пястун,
насвістваючы песеньку шафёра,
прыгоніць катафалк праз сетку дзюн
да хваляў скаламучанага мора.

На хвалях будзе мяккі белы пух –
сляды чыёйсьці песні лебядзінай.
Чарговая прынцэса ў свой катух
збярэ яго, каб мякка спаў адзіны

(адзіны, як вядома, да пары).
Яфрэйтар і прынцэса азірнуцца
з усмешкай разумення, што гарыць
бясконцасць сэксуальных рэвалюцый.

І пойдуць далей. Ён рассыпле прах.
Яна ж аддасць належнае пярыне.
Дзятва зацягне спеў пра чарапах.
Паэт – рэчытатыў у стылі Віні.

І загалосіць нема лес сухі.
Прастора міфа скурчыцца да кропкі.
Сансары лёзы. Лёсу ланцугі.
Цягнік да Васілевіч нетаропкі.

+++
У аўтарскім выкананні гучыць верш Сяргея Балахонава. Выкарыстаны інструментал Kai Engel "Extinguished" (2015) з сайта вольнай музыкі jamendo.com

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-