Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Сяргей Балахонаў - Данеслі добрыя людзі (верш Ул. Караткевіча) | Текст песни

Уладзімір Караткевіч

* * *
Данеслі добрыя людзі
( А я спакойны чамусь),
Што жыццё пачало паскудзіць
Былому Каханню майму.
Колькі ж годных яна абсмяяла!
Колькі чыстых на сметнік звяла!
Піравала яна, гуляла,
Ў божы рай па трупах ішла.
Гэта толькі пачатак гісторыі:
Будзе ёй яшчэ на зямлі
Безвыходней куды і горай...
Так, як мне праз яе калісь.
Сёння плачуць слязой яе вочы.
Заўтра - кроў яна з іх пралье...
Але гэта не я ёй адплочваю.
Гэта лёс ёй спаўна аддае.
Б'е за шчасце маё, і за мукі,
І за ўсё, што аддаў сатане...
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Але, божа,
анёл ці гадзюка --
Ўсё ж была яна часткай мяне.
Твой закон, і права, і сіла,
І таму не малю за сябе...
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Бог даруй, бог -- цябе памілуй,
Хай сабе і ў смяротнай журбе.

Скарыстаны мінус Daringer "String" (2010) з сайта вольнай музыкі: http://www.jamendo.com

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-