Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Сяргей Балахонаў - Каб разважыць смутак (верш Максіма Багдановіча) | Текст песни

Максім Багдановіч

***
Непагодны вечар. Сумна, дружа, мусі?
Каб разважыць смутак, ціха запяваю: —
Ой, ляцелі гусі ды з-пад Белай Русі,
Скалацілі воду ціхага Дунаю.

Ёсць любоў на свеце, здрада i расстанне;
Шмат яшчэ чаго нам прыйдзецца зазнаці...
Ўсё мацней пяю я аб чыімсь каханні,
I тугі у спеве болей не схаваці.

У выкананні Сяргея Балахонава гучыць верш Максіма Багдановіча "Непагодны вечар..." (з нізкі 1915-1916 гг.). Скарыстаны мінус Iliakulakow "Epic intro 30sec" (2009) з сайта вольнай музыкі: http://www.jamendo.com

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-