Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Сяргей Балахонаў - Мяшчанка Сямёнава сушыла грыбы [Dom!no prod.] | Текст песни

МЯШЧАНКА СЯМЁНАВА СУШЫЛА ГРЫБЫ
гомельскае здарэнне 1737 г.

Васямнаццаты век –
Яшчэ тое стагоддзе.
Рады наш чалавек
І найменшай нагодзе,
Каб спакойна пажыць
Без няснасак* і войнаў.
Замак, што на Сажы,
Таго шчасця дастойны.

Мяшчанка Сямёнава сушыла грыбы.
Мяшчанка Сямёнава не чула бяды.

Мірны час, мірны квас,
Мяса кус, бонда хлеба,
А найлепшай з закрас –
Баравік там, дзе трэба.
У мачанку і ў боршч,
Шчэ кудысь спадналуску,
Ад Мялешкі** ж найбольш
Знаю з грыбкамі гуску.

Мяшчанка Сямёнава сушыла грыбы.
Мяшчанка Сямёнава не чула бяды.

Грыб за грыбам з лясоў
Гамяльчане да замку,
затупіўшы лязо,
цягнуць з самага ранку.
Як да Спаскай грузды,
Да Чачэрскай апенькі,
А на Троіцкай*** дым –
Сушаць ліскі у Сенькі.

Мяшчанка Сямёнава сушыла грыбы.
Мяшчанка Сямёнава не чула бяды.

У жанчыны сто спраў
І ўсе адначасова.
Кажуць, бог пакараў
Гэтым белагаловых****.
З недагляду грыбы
Запалалі пажарам.
Замак гомельскі быў,
Ды грыбоў стаў ахвярай.

Мяшчанка Сямёнава сушыла грыбы.
Мяшчанка Сямёнава не чула бяды.

2016 г.

*Няснаскі – (стар.бел) усобіцы, канфлікты.
**Маецца на ўвазе сатырычны літаратурны твор “Прамова Мялешкі” (XVII ст.), дзе сярод іншых страў згадваецца і гуска з грыбкамі.
***Спаская, Чачэрская, Троіцкая – назвы вуліц “дарумянцаўскага” Гомеля.
****Белагаловымі ў той час называлі замужніх жанчын.

Скарыстаны мінус Dom!no \"trюk\" (2011) з пабліка vk.com/freeteam

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-