Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Сяргей Балахонаў - Не жальбую пра мінулы час я / верш - Уладзімір Дубоўка [Nikita Mirnyy prod.] | Текст песни

Уладзімір Дубоўка

***
Не жальбую пра мінулы час я,
адкаснецца ад мяне сумота.
Пашукаю і знайду акрасу,
што да новых прывядзе узлётаў.
Цераз гаці цераз сенажаці,
дзе і багна, дзе і квет нямала, –
яна будзе песняй разлівацца,
абы струн хапала мне трывалых.
3-пад лясоў высокіх і шумлівых,
каля хмар суворых і пахмурных, –
разліецца хваляй пералівы,
абы толькі вытрывалі струны.
Радасць дасць для сэрца асалоду,
дасць у тыя песні-пералівы.
Ці крыніца выбілася з лёду,
ці пяе пра шчасце нешчаслівы?..

1922

Гучыць верш Уладзіміра Дубоўкі \"Не жальбую пра мінулы час я\" (1922) у выкананні Сяргея Балахонава (2016). Скарыстаны мінус Nikita Mirnyy \"Седьмое небо\" (2015) з пабліка vk.com/freeteam

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-