Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Сяргей Балахонаў - Па Пушкіна крочыць дзяўчынка | Текст песни

ПА ПУШКІНА КРОЧЫЦЬ ДЗЯЎЧЫНКА
У паветры лунае пушынка.
У эфіры Radiohead.
А па Пушкіна крочыць дзяўчынка
Маршрутам сяброўскіх бясед.
Па ўсім горадзе лета буяе.
Гоман птушак. Грукат машын.
Як тут кветка ўзышла палявая
Няўзнак на дарожнай мяжы?
Як тут шчасця нябачныя соты
Пчолы поўняць сонцам штодня?
Што так вабіць на пляж донкіхотаў?
Што новага Спілберг там зняў?
У пытанняў багата адказаў.
У адказаў мноства дарог.
У чарзе да чыгуначнай касы
Ўздыхае чарговы прарок.
А дзяўчынка па Пушкіна крочыць.
У эфіры Radiohead.
І ўсміхаюцца ясныя вочы
З вышыняў учорашніх бед.

ліпень 2015 г.

Скарыстаны мінус Tadd Euro \"Tramonto sul Vajont\" (2014) з сайта вольнай музыкі jamendo.com


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-