Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Сяргей Балахонаў - І пустата | Текст песни

І ПУСТАТА
За шклом вітрынным кава й карамель.
За спінай плынь людзей і вецер-хіпстар.
Ніхто не крыкне: “Го! Го! Го! Го! Мель!”,
наўмысна правакуючы таксістаў.
Іду адзін між восенню й зімой.
Павязку здаў, але не ўзяў свой віскі,
Не залагодзіў мулкае ярмо.
Не адаслаў паштоўку ў свет няблізкі.
Тралейбусы танцуюць менуэт.
Сланы блукаюць па пасуднай краме.
За цыркам неба слепне ад ракет,
забытых пад ракітай колісь намі.
«Прыступкі», «Дрэвы», «Цемень», «Вусны», «Жар» –
параграфы архіўнай картатэкі.
З шуфлядных сотаў капае нектар.
Бушуюць успамінаў грэшных рэкі.
Знікае лісце ў кроплях ледзяных.
Згасаюць думкі ў карнавале тлену.
На сівым коніку зухвалы кот-камбрыг
вядзе клін танкаў з Вільні на Мікены.
А я па «зебры» рушу ў пустату.
Мой кожны крок вітаюць святлафоры.
Магчыма, я ўжо сёння прападу
ў сцюдзёным безаблічным моры,
куды ішлі надзеяў караблі,
каб патануць без айсбергаў і пылу.
За спінай нехта гучна скажа: «Плі!»
і адкаркуе пляшачку тэкілы…

восень 2012 г.

Скарыстаны мінус ODreamer [ FS-TMIX ] "Old Story" (2009) з сайта вольнай музыкі: http://www.jamendo.com

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-