Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Сяргей Балахонаў - Твая аватарка | Текст песни

ТВАЯ АВАТАРКА
Ты снілася сёння. Дакладней – твая аватарка,
якой шчэ няма і, магчыма, ніколі не будзе.
Карцінкі мігцелі, бо кадры змяняліся шпарка
ў блакбастары, знятым без нас у пустым Галівудзе.

На той аватарцы ў сукенцы сваёй бірузовай
глядзела ты ўправа, сваё адхадзіўшы налева.
Твой позірк быў ясны. Усмешка застыла часова.
Такой мусіць быць маладая зусім каралева,

убранне прынцэсы спаліўшы ў прыдворных інтрыгах,
смяротную кару прызначыўшы кату і блазну,
зрабіўшы свой ложак пачэсным прыстанішчам ліха,
закрэсліўшы сонца цудоўнай мінуўшчыны ўласнай,

разбіўшы дашчэнту ў дрыгве «Апалон-18»,
закідаўшы гноем дарогу ў смарагдавы горад,
мяне навучыўшы з люстэркам адно цалавацца,
не слухаць радараў трывожны да жудасці шоргат

і не падымаць па трывозе свае батальёны,
каб шок і трымценне не несці садам Карфагена,
што гопніцкім спайсам ад рана да рана замглёны,
дзе водзяць сяброўства марскія ваўкі і гіены.

Твая аватарка… Імгненне ці, можа, дно лімба?
І што за налёт на ружовых маіх акулярах?
Не скончыўся сон, і гучыць шугавейна марымба,
і змрочны сабака жарэ мне душу на бульвары.

17 чэрвеня 2013 г.

Скарыстаны мінус Kolorize "Outro" з сайта вольнай музыкі: http://www.jamendo.com

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2
Видео
Нет видео
-