Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Сяргей Балахонаў - Фрэндзона (podcast) | Текст песни

ФРЭНДЗОНА
На Марсе няма жыцця.
Там выбілі ўсіх бізонаў.
Я ж выкінуў жоўты сцяг,
калі люты боль працяў
мяне ад нястачы азону.
Азону пяшчот тваіх,
азону тваіх усмешак.
У гонках пустых квадрыг
няўзнак празяваў бліцкрыг.
І зоркі на танкавых вежах
адбілі ашчэр лаліт
пад едкія скрыпкі свастык.
Мне даў мушкет зампаліт,
параіў валіць з Зямлі,
пакуль тут не склеіў я ласты,
пакуль не сплёў макрамэ
пад голлем старога дуба.
А сам ён рушыць не смеў,
з трыбун чытаў Малармэ
і трошкі гаўляйтара Кубэ.
Знікаў азонавы слой.
Гарэлі Масква і вушы.
І к чорту каханне йшло.
Тваё. Не маё. На зло
аматару дрыфту і сушы.
Мне сэрца з’еў халакост.
Твой цюцька змяшаў сезоны.
Я рыцар эпохі «POST».
Я прагну фатальных помст
за бляск і за ўбогасць фрэндзоны.

красавік 2012 г.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2
Видео
Нет видео
-