Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Сяргей Балахонаў - Хтось прарочыў, а кон перайначыў / верш - Міхась Кавыль [Connoist inst.] | Текст песни

Міхась Кавыль

***
Хтось прарочыў, а кон перайначыў,
Не збылося і збудзецца ці
Гэтак вобмігам, спраўца гарачы?

Рубікон мо й не нам перайсці –
На твае, на мае спадзяванні
Ветры вета наклалі у трысці.

За гарамі ружовыя ранні,
А навобмацак – дзіды жыцця.
Сэрца нехаця хто не параніць?

Строгай рытмікай кволасць зацяў,
Пад замок, зашыфрованы, – крозы.
Весялосці расхрыстваю сцяг –
На сцягу – воя цёплыя слёзы.

17.VIII.1956

Гучыць верш Міхася Кавыля \"Хтось прарочыў, а кон перайначыў\" (1956) у выкананні Сяргея Балахонава (2016). Скарыстаны інструментал Connoist \"Drop p\" (2016) з сайта jamendo.com. Паводле ўмоў аўтара інструментала гэтая публікацыя здзяйсняецца з ліцэнзіяй Creative Commons: cc_standard

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-