Гэта восень У комiне злосна галосiць. Гэта кроплi дажджу На запыленым шкле. Гэта просiнь Растайнага выраю просiць. Гэта восень - Пралог немiнучы к зiме.
Прыпеў: Я не чакаю, не прыходзь, Я не чакаю, не званi, Я не чакаю, мiмаходзь Сама сабе ты не манi. Я не чакаю, толькi дождж Цалуе зноў твае сляды. Я не чакаю... Гэта ноч Цябе забрала назаўжды...
Гэта восень Лiстотаю сцежкi заносiць. Гэта лета згарае на алтарах. Гэта восень... Стаю на самотным парозе. Гэта восень... А следам за ёю зiма.